ЗАЯВА АБ АСАБІСТАЙ БЯСПЕЦЫ

Мы вельмі сур’ёзна глядзім на абарону вашых асабістых дадзеных. Таму заўсёды вашыя асабістыя дадзеныя мы апрацоўваем ў адпаведнасці з правіламі абароны дадзеных, вызначаных законадаўствам. Мы прызначылі кампетэнтнага і надзейнага супрацоўніка па абароне знешніх дадзеных. Супрацоўнікам па абароне знешніх дадзеных з'яўляецца др. Хэйко Хааз (Heiko Haaz). Далей мы бы хацелі вас праінфармаваць пра апрацоўку асабістых дадзеных.



tesa tape UAB

J. Balčikonio str. 9
08247 Vilnius
Літва

Тел. +370 5 2191 555

Sandor Szabo

Открыть карту

Получить больше информации

2. Збор і апрацоўка асабістых дадзеных

Форма для кантактаў. Пры запаўненні формы для кантактаў альбо пры рэгістрацыі на нашым сайце мы просім Вашыя асабістыя дадзеныя (імя, прозвішча, нумар тэлефону і адрас электроннай пошты). Запаўненне формы для кантактаў вы выконваеце дабраахвотна і паводле ўласнай ініцыятывы. Мы выкарыстоўваем гэтую інфармацыю дзеля таго, каб прадаставіць Вам матэр'ял альбо інфармацыю паводле Вашага запыту (BDAR артыкул 6, частка 1, пункт b)). Вашыя імя, прозвішча і адрас электроннай пошты пазначаныя як абавязковыя пры запаўненні формы для кантактаў і патрэбныя дзеля таго, каб мы маглі адпаведна выканаць заданне і адказаць на запыт (ў адваротным выпадку, г.зн., калі Вы не прадаставіце пазначаныя дадзеныя, гэта будзе немагчыма). Іншая інфармацыя можа быць прадастаўленая Вамі дабраахвотна. Сабраныя намі асабістыя дадзеныя з формаў для кантактаў будуць знішчаныя адразу, як толькі дадзеныя зробяцца непатрэбнымі для тых мэтаў, дзеля якіх Вашыя дадзеныя былі сабраныя, але не пазней, чым праз 10 гадоў ад дня збору дадзеных.

Рассылка навін. Даўшы згоду (BDAR артыкул 6, частка 1, пункт a)), напрыклад, атрымліваць лісты з навінамі альбо іншую цікавую інфармацыю, што будзе рассылацца нашай кампаніяй, вы можаце адмяніць яе ў любы час, без тлумачэння прычын адмены. Пры Вашай згодзе мы апрацоўваем Вашыя асабістыя дадзеныя (імя, прозвішча, нумар тэлефону і адрас электроннай пошты), каб забяспечыць вам рассылку навін. Пры жаданні адмяніць згоду, Вы можаце выкарыстаць раней згаданую форму для кантактаў альбо любыя іншыя спосабы, якія пазначаныя ў рассылцы навінаў. Вашыя асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца да таго часу, пакуль Вы не адменіце Вашую згоду, але не даўжэй, чым 2 гады ад дня атрымання Вашай згоды. Калі мы не будзем мець Вашых асабістых дадзеных, мы не зможам дасылаць Вам рассылку навінаў ды іншую цікавую інфармацыю.

Сувязь для выканання дамоваў. У тым выпадку, калі Вы з'яўляецеся прадстаўніком нашага Кліента альбо партнёра, і размаўляеце з нашым прадстаўніком аб выкананні дамовы альбо па іншых, звязаных з дамовай, пытаннях, мы апрацоўваем Вашыя асабістыя дадзеныя (напрыклад, імя, прозвішча, адрас электроннай пошты, нумар тэлефону і іншыя прадастаўленыя Вамі кантактныя дадзеныя) для выканання дамовы (BDAR артыкул 6, частка 1, пункт b)).
Сабраныя намі асабістыя дадзеныя будуць знішчаныя адразу, як толькі дадзеныя зробяцца непатрэбнымі для тых мэтаў, дзеля якіх Вашыя дадзеныя былі сабраныя, але не пазней, чым праз 10 год ад дня збору дадзеных.
Не маючы Вашых асабістых дадзеных, мы не зможам належным чынам выканаць альбо скласці дамову з Кліентам ці партнёрам, якіх вы прадстаўляеце. 

Файлы cookies і іншыя плагіны. Пра гэтыя сродкі і апрацоўку асабістых дадзеных, сабраных на іх аснове, глядзіце інфармацыю ніжэй.

Читать дальше

3. Мэта і прававая аснова апрацоўкі асабістых дадзеных.

Вашыя асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца для наступных мэт:

tesa tape, ЗАТ збірае, апрацоўвае і выкарыстоўвае (далей – “выкарыстоўвае”) прадастаўленыя нам вашыя асабістыя дадзеныя, якія патрэбныя для таго, каб дамовы з вамі альбо падобныя абавязацельствы ініцыяваць, заключаць, выконваць ці спыняць альбо карыстацца нашымі паслугамі (BDAR артыкул 6, частка 1, пункт b)). Такія абавязацельствы паўстаюць, напрыклад, калі вы звяртаецеся да нас, каб атрымаць інфармацыю пра нас ці нашую прадукцыю. У такіх выпадках мы будзем выкарыстоўваць вашыя асабістыя дадзеныя, каб  выканаць вашыя канкрэтныя патрабаванні.

Калі дазволіце выкарыстоўваць вашыя асабістыя дадзеныя (BDAR артыкул 6, частка 1, пункт a)) для рэкламы ці даследвання рынку, мы выкарыстаем вашыя дадзеныя толькі для такіх мэтаў, дзеля якіх яны былі сабраныя (напр., для рассылкі навін). Гэта азначае, што мы звяжамся з вамі такім спосабам, які быў пазначаны ў вашай заяве аб згодзе (напр., па электроннай пошце, тэлефоне ці пошце), і прадаставім вам інфармацыю і індывідуалізаваную рэкламу аб нашай прадукцыі і паслугах, на падставе аналіза вашых пакупак і прагляду нашых вэб-сайтаў. Нарэшце, мы выкарыстоўваем вашу інфармацыю для аналізу і павышэння эфектыўнасці нашых вэб-сайтаў.

Читать дальше

4. Раскрыццё дадзеных

Пад час вырашэння вашых праблем, можа з'явіцца неабходнасць перадаць вашыя асабістыя дадзеныя іншым кампаніям групы „tesa” альбо знешнім пастаўшчыкам паслуг, якія дзейнічаюць выключна ад нашага імя. Часткова мы разлічваем на пастаўшчыкоў паслуг для апрацоўкі замоваў на падставе законна прадастаўленых дадзеных. Напрыклад, падтрымку вэб-сайта забяспечвае NMMN New Media Markets & Networks IT Services GmbH і сайт падтрымліваецца Plan A GmbH і agnosco.net GmbH. Мы застаемся цалкам адказнымі за апрацоўку дадзеных. Акрамя таго, мы часам выкарыстоўваем плагіны ад іншых правайдэраў на нашым сайце; вы знойдзеце больш інфармацыі аб гэтым ніжэй. Мы запэўніваем, што знешнія пастаўшчыкі паслуг выкарыстаюць вашыя асабістыя дадзеныя толькі ў адпаведнасці з нашымі інструкцыямі і паводле гэтай палітыкі прыватнасці і законых патрабаванняў выканання замовы.

Вашыя асабістыя дадзеныя будуць заўсёды канфідэнцыйнымі і не будуць паведамляцца  трэцім бакам, якія дзейнічаюць не ад нашага імя, апрача тых выпадкаў, калі вы пагадзіцеся на перадачу вашых дадзеных у пісьмовай ці электроннай форме альбо калі мы будзем абавязаныя гэта зрабіць на падставе заканадаўчых актаў.

Звярнiце увагу, што дзеля раней апісаных мэтаў мы таксама можам раскрыць вашыя асабістыя дадзеныя іншым транснацыянальным кампаніям у нашай сетцы [гл. „tesa®штаб-кватэтэры“]. Дадзеныя, сабраныя праз форму для кантактаў, будуць раскрыты кампаніі, адказнай за апрацоўку вашай заявы. Такім чынам, вашыя асабістыя дадзеныя могуць быць перададзеныя трэцім дзяржавам, г.зн. краінам па-за межамі ЕС / АЭП, калі гэта неабходна для таго, каб даць адказ.

У тым выпадку, калі вашыя асабістыя дадзеныя перадаюцца трэцім дзяржавам, мы абавязуемся забяспечыць, каб суб'екты, якім перадаюцца персанальныя дадзеныя, адпавядалі ўсім патрабаванням BDAR і найвышэйшым стандартам абароны асабістых дадзеных.

Читать дальше

5. Файлы сookie

Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае файлы сookie. Файлы сookie – гэта тэкставыя файлы, якія захоўваюцца на вашым кампутары і дазваляюць прааналізаваць выкарыстанне сайта і аўтаматычна распазнаць вас пры наступным наведванні. Вы можаце забараніць усталёўваць файлы сookie, калі адпаведна наладзіце свой браўзэр. Гэта можа азначаць, што вы не зможаце карыстацца ўсімі паслугамі на поўную магутнасць. Каб даведацца больш пра выкарыстанне файлаў сookie на нашым сайце, калі ласка, прачытайце нашу палітыку адносна файлаў сookie.

6. Сацыяльныя плагіны

Нашыя вэб-сайты выкарыстоўваюць так званыя "сацыяльныя плагіны", г. зн., плагіны з сацыяльных сетак, асабліва кнопку „Падзяліцца“ на „Facebook“, чыя старонка facebook.com кіруецца кампаніяй „Facebook Inc“, 1601 S. California Ave, Palo Alto, CA 94304, USA (ЗША). Плагіны звычайна паказываюць лагатып „Facebook“. Апрача „Facebook“, мы выкарыстоўваем плагіны ад „Google+“ (правайдэр: „Google Inc.“, Amphitheatre Parkway, Mountain View, CA 94043, USA (ЗША)), ад „YouTube“ (правайдэр: „YouTube LLC“, Cherry Avenue 01, San Bruno, CA 94066, USA (ЗША)), ад „Twitter“ ( правайдэр: „Twitter, Inc.“, 1355 Market St, Suite 900, San Francisco, CA 94103, USA (ЗША)), ад „Pinterest“ (правайдэр: „Pinterest Inc.“, 808 Brannan Street , San Francisco, CA 94103, USA (ЗША)), ад  „LinkedIn“ (правайдэр для кліентаў па-за межамі ЗША: „LinkedIn Ireland Unlimited Company“, Wilton Place, Dublin 2, Ірландыя і „XING“ (правайдэр: XING SE, Dammtorstraße 30, 20354, Hamburg, Германія).

Дзеля канфідэнцыяльнасці мы свядома вырашылі не выкарыстоўваць прамыя плагіны з сацыяльных сетак на нашых сайтах. Замест гэтага мы выкарыстоўваем альтэрнатыўнае тэхнічнае рашэнне, якое дазваляе нам вызначыць, калі дадзеныя перасылаліся і ці ўвогуле  яны перасылаліся аператарам такіх сацыяльных сетак. Калі вы наведваеце нашыя сайты, ніякія дадзеныя не перадаюцца аўтаматычна ў сацыяльныя сеткі, такія як „Facebook“, „Google+“, „Twitter“ альбо „Pinterest“. Толькі тады, калі вы непасрэдна націскаеце адпаведную кнопку, ваш вэб-браўзэр падключаецца да сервераў пэўных сацыяльных сетак. Гэта азначае, што калі вы націскаеце на элементы і сімвалы сацыяльнай сеткі, вы згаджаецеся на падключэнне вашага вэб-браўзэра да сервераў сацыяльнай сеткі і перанакіраванне дадзеных аб выкарыстанні аператару сацыяльнай сеткі. Мы не маем уплыву на тып і маштаб дадзеных, якія збіраюць сацыяльныя сеткі. Што датычыцца мэты і маштабу збору дадзеных адпаведных сацыяльных сетак, а таксама далейшай апрацоўкі і выкарыстанні дадзеных ды іх правоў і умоваў, звязаных з абаронай вашай прыватнасці, просім перачытаць іх палітыку прыватнасці. „Facebook“ даступны на  http://www.facebook.com/about/privacy/ i http://www.facebook.com/help/?faq=186325668085084.

Болей інфармацыі аб выкарыстоўванні дадзеных „Google+“ „Youtube“ альбо „Twitter“ вы можаце знайсці на http://www.google.de/intl/de/policies/privacy/ альбо http://twitter.com/privacy, „Pinterest“ http://about.pinterest.com/privacy/, „LinkedIn“ https://www.linkedin.com/legal/privacy-policy i XING https://privacy.xing.com/de/datenschutzerklaerung

„Google“ мапы
Каб вашае падарожжа было лягчэйшым, прапаноўваем вам карыстацца мапамі „Google“, каб пераглядзець мапы і стварыць накірунак свайго падарожжа. Мапы „Google“ кіруюцца кампаніяй „Google Inc“, 1600 Amphitheatre Parkway, Mountain View, CA 94043, USA (ЗША). Гэтыя вэб-сайты маюць адпаведныя надпісы.

Пры карыстанні гэтай паслугай, вы згаджаецеся на збор, кіраванне і выкарыстанне дадзеных, сабраных „Google“, і дадзеных, якія вы самі ўводзіце. Умовы карыстання мапамі „Google“ вы знойдзеце на  https://www.google.com/help/terms_maps/.

Вэб-аналітыка з „Google Analytics“
Гэты сайт выкарыстоўвае „Google Analytics“, паслугу вэб-аналітыкі, прадастаўленую „Google Inc.“ („Google“). „Google Analytics“ выкарыстоўвае файлы сookie, тэкставыя файлы, якія захоўваюцца на вашым кампутары і дазваляюць прааналізаваць выкарыстанне сайта. Інфармацыя, якая генеруецца файламі сookie пра выкарыстанне вамі сайта (у тым ліку і ваш скарочаны IP-адрас), накіроўваецца на сервер „Google“ у Злучаныя Штаты Амэрыкі і захоўваецца там. „Google“ будзе выкарыстоўваць гэтую інфармацыю, каб  аналізаваць вашае карыстанне сайтам, рыхтаваць справаздачы аб дзейнасці сайта для аператараў сайта і прадастаўляць дадатковыя паслугі, звязаныя з карыстаннем сайтам і інтэрнэтам. „Google“ таксама будзе пры неабходнасці перасылаць гэтую інфармацыю трэцім бакам, калі на гэта будзе законнае патрабаванне альбо тады, калі трэція бакі апрацоўваюць дадзеныя ад імя „Google“. „Google“ ні ў якім выпадку не звяжа ваш IP-адрас з іншымі дадзенымі „Google“.

Вы можаце забараніць „Google Analytics“ карыстацца вашымі дадзенымі, усталяваўшы ў сваім браўзэры пашырэнне. Можаце націснуць на пададзеную ніжэй спасылку, каб загрузіць пашырэнне Google: https://tools.google.com/dlpage/gaoptout

Паслуга вэб-аналітыкі „HotJar“
Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае службу аналітыкі „HotJar“, каб палепшыць зручнасць і якасць паслугаў для кліента. Націскі мышы і кручэнне колца мышы могуць быць запісаны. Гэты сайт таксама можа фіксаваць націскі клавіш. Аднак запіс не робіцца персанальна і таму застаецца ананімным.

HotJar не запісвае дадзеныя на сайты, на якіх не выкарыстоўваецца сістэма „HotJar“. Вы можаце адключыць паслугу „HotJar“, звярнуўшыся на старонку „HotJar“ https://www.hotjar.com/contact.

Палуга „Optimizely“
Каб вы маглі падрыхтаваць ідэальныя прэзентацыі і функцыі, наша распрацоўка паслуг заснавана на тэставанні A / B і шматмернай аналітыцы, рэалізаванай пры дапамозе паслугі „Optimizely web analytics“ ад „Optimizely Inc.“, 631 Howard Street, Suite 100, San Francisco, Каліфорнія 94105. Гэтая паслуга выкарыстоўвае файлы сookie для ідэнтыфікацыі браўзэра наведвальніка і для аналізу выкарыстання сайта. Адключыць паслугу „Optimizely“ можна, прытрымліваючыся гэтых інструкцый https://www.optimizely.com/de/legal/opt-out/.

Болей інфармацыі аб тым, як „Optimizely“ апрацоўвае вашыя дадзеныя, вы можаце знайсці ў  Optimizely Privacy Policy.

Падлучэнне

  • Кожны раз, калі вы наведваеце старонку, ствараюцца часопісы і захоўваюцца ў статыстычных мэтах, пры гэтым кожны асобны карыстальнік застаецца ананімным.
  • Рэдырэктар (вэб-старонка, указальнік якой перанакіроўвае вас на гэты сайт)
  • Пошукавыя словы (калі рэдырэктар з'яўляецца пошукавай сістэмай)
  • Ацэнка ІР, каб былі вызначаныя краіна паходжання і правайдэр
  • Браўзэр, аперацыйная сістэма, усталяваныя плагіны і дазвол экрана манітору
  • Працягласць наведвання вэб-старонкі


Згаданыя дадзеныя апрацоўваюцца для гэтых мэтаў, зыходзячы з нашых законных інтарэсаў паводле BDAR артыкул 6, частка 1, пункт f):

  • забяспечыць раўнамернае (бесперапыннае) злучэнне з сайтам;
  • забяспечыць зручнасць карыстання сайтам;
  • ацэньваць бяспеку і стабільнасць сістэмы і
  • для іншых адміністратыўных мэтаў.


Мы пакідаем за сабой права правесці рэтраспектыўную праверку гэтых дадзеных, калі даведаемся пра канкрэтнае незаконнае выкарыстанне. Дадзеныя будуць неадкладна выдаленыя, калі яны больш не спатрэбяцца для гэтай мэты, але не пазней чым праз шэсць месяцаў.

Читать дальше

7. Працягласць захоўвання дадзеных

Вашыя дадзеныя мы захоўваем цягам вышэй пазначаных тэрмінаў, пільна трымаючыся прынцыпаў абмежавання працягласці захоўвання (BDAR артыкул 5, частка 1, пункт е)).

8. Адказнасць за наш уласны змест

Змест тых старонак быў старанна распрацаваны. Аднак мы не можам узяць на сябе ніякай адказнасці за дакладнасць, вычарпальнасць таго зместа і яго навейшых версіяў. Як пастаўшчык паслуг, мы з'яўляемся адказнымі за наш уласны змест на гэтых вэб-старонках у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

9. Адказнасць за спасылкі (Змест знешняга правайдэра)

Гэты наш ўласны змест неабходна адрозніваць ад спасылак на змест, прадастаўлены іншымі правайдэрамі. Мы не ўплываем на іх змест. Адказнасць за змест старонак, на якія перанакіроўваюць спасылкі, заўсёды палягае на аператарах альбо правайдэрах адпаведных сайтаў.

10. Правы суб'ектаў дадзеных

Інфармуем вас, што ў адпаведнасці з BDAR вы маеце права атрымліваць інфармацыю пра асабістыя дадзеныя, права на выпраўленне альбо выдаленне, альбо абмежаванне апрацоўкі, права на пярэчанне супраць апрацоўкі дадзеных і права на перанос дадзеных ды іншыя правы. Вы таксама маеце права паводле артыкулу 77 BDAR звярнуцца са скаргай ў інстытуцыі па наглядзе за абаронай дадзеных (Дзяржаўная інспекцыя абароны дадзеных, вул. Л. Сапегос, 17, Вільнюс, эл. пошта ada@ada.lt), калі вы лічыце, што апрацоўка вашых асабістых дадзеных парушае гэты рэгламент. Калі апрацоўка заснавана на артыкуле 6, частцы 1, пункце а) BDAR або артыкуле 9, частцы 2 BDAR, г.зн., на вашай згодзе, вы таксама маеце права адклікаць вашую згоду ў любы час, не парушаючы законнасці апрацоўкі дадзеных, заснаванай на згодзе да моманту адклікання.

Права азнаёміцца з дадзенымі,  BDAR, артыкул 15
Вы маеце права запытаць інфармацыю пра тое, ці яна апрацоўваецца і ў якой ступені апрацоўваюцца вашыя асабістыя дадзеныя (уключаючы мэту апрацоўкі, атрымальніка дадзеных, працягласць захавання і г.д.).

Права патрабаваць выправіць дадзеныя, BDAR, артыкул 16
Вы маеце права прасіць, каб захаваныя вашыя дадзеныя былі выпраўлены, калі яны недакладныя або няпоўныя. Сюды ўваходзіць права на дапаўненне, пры падачы дадатковых заяваў ці паведамленняў.

Права патрабаваць выдаленне дадзеных („права быць забытым"), BDAR, артыкул 17
Вы маеце права патрабаваць выдалення вашых асабістых дадзеных. Гэта магчыма, калі дадзеныя робяцца непатрэбнымі для тых мэт, дзеля якіх яны збіраліся, альбо калі дадзеныя павінны быць выдаленыя у адпаведнасці з прававымі абавязацельствамі. Аднак гэта права можа быць выключана ў асобных выпадках.

Права на абмежаванне апрацоўкі дадзеных, BDAR, артыкул 18
Вы маеце права абмежаваць апрацоўку вашых асабістых дадзеных. Гэта магчыма, напрыклад, калі дадзеныя запісаны няправільна альбо апрацоўка дадзеных незаконная. Там, дзе апрацоўка абмежаваная, апрацоўка дадзеных можа ажыццяўляцца толькі ў вельмі канкрэтных выпадках.

Право на перанос дадзеных, BDAR,  статья 20
Вы маеце права запатрабаваць вяртання дадзеных, якія вас датычацца, у стандартным электронным фармаце або ў фармаце аўтаматызаванага счытвання дадзеных, вам альбо вамі прызначанай адказнай асобе, калі вы самі прадаставілі гэтыя дадзеныя.

Права не пагадзіцца з апрацоўкай персанальных дадзеных, BDAR, артыкул 21
Вы маеце права па прычынах, звязаных з вашай канкрэтнай сытуацыяй, запярэчыць у любы час супраць апрацоўкі любых асабістых дадзеных, якія паўплываюць на будучыню, пры ўмове, што мэтай апрацоўкі з'яўляецца абарона законных інтарэсаў (гл. BDAR, артыкул 6, частка 1, пункты e), f)). Калі вы пярэчыце, мы будзем правяраць, ці існуюць прававыя патрабаванні да апрацоўкі вашых дадзеных, і, калі гэтага няма, то мы больш не будзем апрацоўваць вашы дадзеныя.

Права падаць скаргу ва ўстановы па наглядзе, BDAR, артыкул 77
Вы заўсёды можаце звярнуцца ў адказную установу па наглядзе ў Еўрапейскім Саюзе або ў краінах ЕС ў выпадку магчымага парушэння правілаў абароны дадзеных.

Читать дальше

11. Змены ў нашай палітыцы прыватнасці

Мы пакідаем за сабой права час ад часу змяняць гэтую палітыку прыватнасці, каб гарантаваць, што яна адпавядае дзеючым заканадаўчым патрабаванням, альбо дзеля таго, каб удакладіць палітыку прыватнасці, каб яна адпавядала зменам у нашых паслугах, напрыклад, пры ўвядзенні новых паслуг. Пры кожным вашым наведванні будзе ажыццяўляцца актуальная на гэты момант палітыка прыватнасці.

12. Пытанні

Калі вы маеце хоць якія пытанні адносна апрацоўкі вашых асабістых дадзеных, вы можаце звярнуцца з вашымі запытамі аб інфармацыі, заявамі і скаргамі непасрэдна да нашай супрацоўніцы па абароне дадзеных па электроннай пошце Edita.Sokoloviene@tesa.com

13. Звяжыцеся з супрацоўнікам па абароне дадзеных

Эдзіта Соколовіне (Edita Sokolovienė)
Тэлефон  +370 5 2191 555
Адрас эл. пошты  edita.sokoloviene@tesa.com